Абраз у куце, лямпа на стале,
Ля печы завіхаецца матуля,
Світанак росны, летняя пара,
За рэчкай лічыць мне гады зязяюля.
Узяўшы посуд, лёгкаю хадой
Ідзём мы на таемныя дзялянкі,
У кожнага прыметны свой куток,
Заветныя сунічныя палянкі.
Расце аладак горка на стале,
Сняданак-цалкам маміна турбота,
А мы сунічак з лесу прынясём,
З аладкамі-найлепшая смакота.