Праменьчык сонца завітаў на дах,
Снег ручайком шугнуў ў вадасцёкі,
Прайшоўся па двары, на вуліцу зірнуў,
Пабег да рэчкі ад мяне наўцёкі.
Прасвідраваў сумёт-і той асеў,
І па лядку праехаўся да лужы,
- Вясну нясу,- званкамі зазвінеў,-
Ідзе вясна. Канец зімовай сцюжы!