Вершы па беларускі

Люблю цябе, вясна

Люблю цябе, вясна,

Твой звонкі зорны час,

Калі з палеў снягі

Халодныя прагнаўшы,

Прыходзіш ты да нас

Пад спевы ручаеў,

Адказ ад трону

З рук зімы прыняўшы,

Люблю, калі

Расквеціш ты сады-

Нявестамі стаяць

Чаромхіі, вішні,

Красуе абрыкос,

Нібыта франт,

І яблыні ў чаргу

За фарбай выйшлі.

А потым забуяе,

Паплыве

Мядовы водар

Над зацвіўшым садам

І ўпляцецца ў гукі

Песня пчол,

І гоман птушак -

Усе зліецца разам.

Прырода абуджаецца

Наўкол

І часу вольнага

Зусім не застаецца,

Падсохне глеба -

І пісаць радкі

Ужо лапатай,

Не пяром, прыдзецца.