На Каляды
Халодна, зырка, вокны — вітражы,
З — за хмаркі поўня, з — за маленькай горкі
Плыве, нібыта белая ладдзя,
Мігаюць, зіхацяць і вабяць зоркі.
Бы стромкія сумёты, на двары
У царскіх футрах, раскідаўшы кроны,
Чакаюць дрэвы зімні зарапад,
Хоць колькі дыямантаў у кароны.
Ні шораху…. Навокал цішыня.
Змоўк ветрык гаваркі, забыўшы словы.
Сярод вянкоў — сузор яў Казярог
Варожыць на мой лёс неадмысловы.