Прачхнуўся ранак, пацягнуўся,
Пайшоў па свету пагуляць,
Сабраў у кошык промні сонца
Ды стаў навокал рассыпаць.
Закінуў крышачку ў акенца
Ды жменьку кінуў на расу,
Зазіхацелі дыяманты
Ва ўсю дзівосную красу.
Па вуліцы прайшоўся ранак-
І вось патухлі ліхтары,
І пачалі выходзіць людзі
На працу, у школу, на двары.
Прамень апошні кінуў ранак,
А потым дзень, як гаспадар,
Паклікаў сонца-і свяціла,
Бы пава, паплыло з-за хмар.