Валуны на ўзлеску-бы помнікі згінуўшым,
І крывёю паліта зямелька наўкол.
Тут калісьці за волю змагаліся прадзеды,
Каб забіць на чужынцах асінавы кол.
Ад мангола-татараў да раці фашысцкай
Лезлі, перлі, ляцелі, паўзлі, як вужы,
Каб дабро прыхапіць, зрабаваць і ўкрасці,
Адарваць і пасунуць граніцы мяжы.
Каб стаптаць нашу годнасць, напіцца крывёю,
Волю нашу, свядомасць прынізіць, забіць,
Каб манкуртамі сталі, не мелі радзімы,
Безгалосай скацінай, рабамі зрабіць.
І ляглі кожны трэці, а можа, і болей,
Па зямельцы зрабіўшы апошні тут крок.
Як шкада, што бывае і памяць кароткай,
Бо і зноўку грызуцца, забыўшы ўрок.
Тэрарызм і бойкі, гульня палітычная,
Дыарэя славесная, гвалт хлусня….
Хто шпурляе снарады мячамі крывавымі,
Хто траянскага ладзіць ціхенька каня.
Брат у брата страляе, бандыты-героі,
Ды калоціцца, плача прасты чалавек.
Хоць бы ўспомнілі, што гэта ж век дваццать першы,
Век, начынены атамам, ядзерны век.