Вершы па беларускі

Рвецца сэрцайка дадому

Любы край, радзімая старонка,

Дом на ўскрайку вёсачкі малой,

Тут жыла мая радня спрадвеку,

Тут бацькі мае знайшлі пакой,

Тут дубы сівою галавою

Неба падпіраюць, бы шатром,

Лес да хат тут шчыльна прытуліўся,

Абступіў амаль што кожны дом.

Тут палі ў далячынь збягаюць,

Збажына расла тут кожны год,

Тут рамонкі, светлыя галоўкі,

Каля рэчкі водзяць карагод.

Пеўні не спяваюць тут уранку,

Коміны над дахам не дымяць,

Вокны тут забіты ўсе і дзверы,

Хаты без людзей нібыта спяць

Ў Тут калісьці пагуляў Чарнобыль,

І цяпер тут не магчыма жыць,

Толькі ж рвецца сэрцайка дадому,

Хоць бацькоўскі дом пусты стаіць.