Што сказаць, ды з часам адышлі
Усе мае пакуты і трывогі,
Паміж намі праляглі гады,
У розныя бакі пайшлі дарогі.
Дык чаму ж, калі ў тэлефоне
Я і зноў пачула голас твой,
Сэрца зашчаміла ад самоты
І пытання: ну чаму ж не мой?
Ну вядома ж я ўжо другая,
Ды і ты ўжо зусім другі,
Дык чаму ж я не магу забыцца,
А душа нібы клубок тугі.
Думала, што з часам адбалее,
Што з другім я буду шчасце мець,
Толькі з перабітымі крыламі
Так і не змагла зноў узляцець.