Ткуцца дарогі кроснамі,
На скрыжаванні шляхоў,
Былі сустрэчы розныя,
Толькі ж цягнула дамоў..
Тут залацістыя промні
Раніцай ловіць раса,
Роўным радком свежаскошаным
Луг усцілае каса.
Тут мне з нябёсаў празрыстых
Льецца напеў жаўрука,
Ночкай купальскаю летняю
Ловіць вяночкі рака,
Пахне паветра тут мятаю,
Водарам жытніх палёў,
Тут маё сэрцайка поўніць
Роднай зямелькі любоў.