Вершы па беларускі

Ты застаўся ў мроях маіх

Я на гэтых сцяжынках, каханы,

Праз жыццёвыя згадкі-гады

Яшчэ й сёння з надзеяй шукаю

Твае лёгкія крокі-сляды,

Каб сказаць: лебядзінаю песняй

Ты застаўся ў мроях маіх.

Ну чаму не знайшлося нам долі

Хоць кавалачак-ды на дваіх.