Ужо апранута ў сукенку вішня,
Накінула на плечы з ружаў шалю
І белыя чароўныя пялесткі
У кветачкі сабрала на вуалі,
Збіраецца да клена на спатканне,
Ен восенню ў каханні ёй прызнаўся,
А зараз разгубіўся, сціплы, голы,
За вугал хаты, бедненькі, схаваўся.
Куды мне,- вырашыў, да гэткай прыгажуні,
Напэўна восені патрэбна дачакацца
І вось тады ў залатым убранні
Яшчэ раз у каханні ёй прызнацца.