Бусліны клёкат над маёй лякарняй
Нясецца з неба пераможнай песняй.
Вясна ідзе, і дзякуй табе, Божа,
Што мару ты маю прастую здзейсніў:
Яшчэ раз паглядзець, як сонца ўранку
Залоціць на ўсходзе неба край,
Як абуджаюцца ад сну палеткі
І суляць небывалы ўраджай.
Як дрэвы паступова, бы ў салоне,
Мяняюць на зялёны свой ўбор.
А я збяру, збяру пакрыху сілы
І веру-выйду на вясенні двор.