Пакладу ў катомку хлеба
І бутэльку гаючай вады,
І пайду пахадзіць па свету
У ні куды, ні куды, ні куды.
Пашукаю сцяжынку дзяцінства,
Што кудысьці ўдалеч бяжыць,
Пакланюся старому гаю
Дзе радня пад крыжамі ляжыць.
І за родных жывых памалюся,
Хай прабачаць, калі што не так:
Мо пакрыўдзіла дзе ненаўмысна,
То ж жыццё-і было ўсяляк.
І вадою святою крынічнай
Змыю бруд ад жыццёвых дарог.
Вось і ўсё... Яшчэ некалькі крокаў,
А там светлы апошні парог.