У светлым куце — вышыты рушнік,
І мятай пахне роднай хаты ганак,
З-за небасхілу лёгкаю хадой
У промнях сонца крочыць летні ранак.
І нібы цені памяці маёй,
Плывуць ў небе светлыя аблокі,
А я бягу да рэчанькі малой,
Сцяжынкай роснаю да соннае затокі.
Аір мяне хавае і чарот,
У вяночкі заплятаю я рамонкі,
А з паднябесся галасісты птах
Мяне вітае сваёй песняй звонкай.
Нырну ў мора збожжа з галавой.
І ціха дубу раскажу старому,
Як сумавала па табе, куточак мой,
Як рада, што вярнула дадому.