Утульна сцелюцца пад ногі
Тут дываны зялёных траў.
Луг летні, росны, аксамітны,
Ты сведкаю кахання стаў.
Ад пцалункаў тваіх вуснаў
У галаву ўдарыў хмель
Нас прыняла трава ў абдымкі,
У мяккую сваю пасцель.
А ў ранку ты пайшоў да жонкі,
Да той законнай, да другой,
Сказаўшы, што была я жонкай,
Ды аднаночкай… Палявой.