Ападаюць пялёсткі,
Снег засыпаў зямлю
Ападаюць пялёсткі,
А я думку лаўлю:
Вось вясна адыходзіць
У завеі садоў,
А ў мяне раздарожжа,
Безнадзейнасць і зноў.
Ападаюць пялёсткі,
Снег засыпаў зямлю
На сваім раздарожжы
Я і зноўку стаю.
Як жа цяжка мне звыкнуцца
З адзінотай начэй,
Як жа мне не хапае
Тваіх любых вачэй…