Вырай у паднябессі сумам поўніць,
Вабіць вока полымя гаёў.
Восень, восень, восень залатая,
Вось і зноў ты ў дарозе, зноў.
Пішуць буслы крыламі «бывайце»,
Робяць над гняздом апошні круг,
Тут іх дом, радзіма, вёска, рэчка
І кармілец-пашарэўшы луг.
Над ракой, распяты буйным ветрам,
Нахіліўся долу вербалоз,
На лугах халоднымі начамі
Шэранню кладзецца мора рос.
Сонца рэдка заглядае ў госці,
Прыцішае крок наўкол жыццё.
Як шкада, ды толькі што тут зробіш:
Адыходзіць восень ў небыццё.