Вецер, быцам фурыя, наляцеў на лес,
У бронь ствалоў ударыўся, дзікі, злосны бес.
З гушчару ён выхапіў хворых і старых,
Гзтых з корнем вырваў, паламаў другіх.
Маладых заставіў ён на калені стаць,
Косы іх зялёныя ў вузел заплятаць.
З лесу перакінуўся на бліжэйшы сад,
Скінуў зверху яблыкі, галля зламаў шмат.
Потым пакрамсаў ужо дахі на дамах
Ды прайшоў вандалам па ўсіх слупах.
Так раскіпяціўся, увайшоў у смак,
Што хацеў спыніцца, ды не змог ні як.
Цэлы дзень бясіўся, амаль не сціхаў,
Ён дажджом кідаўся, рагатаў, свістаў.
А калі закончыў свой бясоўскі баль,
Паглядзеў навокал і збялеў амаль:
Ну за што? Навошта! І чаго хацеў?
І чаму збясіўся, чаго наляцеў?
Вельмі проста: вецер выканаў загад
Матухны-прыроды, хоць і сам не рад.
Зараз з пакаяннем абяцае быць
Ласкавым і ціхім, з намі ў згодзе жыць.
І цалуе вусны, гладзіць валасы,
І лагодна песціць ў жоўтыя лясы.