Белыя рамонкі-вочкі лугавыя,
Да чаго ж вы сэрцу майму дарагія.
Верыла прыкметам ды на вас гадала,
Белыя пялёсткі вашы адрывала.
Быў адказ-кахае, ды не даў бог долі,
Вы не вінаваты, не пакрыўджу болей.
Я спляту вяночак, пакладу на хвалі,
Можа, рэчка скажа, дзе мой лёс схавалі.