То цяплынь, то холад, то дажджу завеса
Чарадой праходзяць над зямлёй.
Дзе ж ты, мой каханы, лёсам мне абраны,
Як, скажы, сустрэцца нам з табой.
То вясна, то лета, то зіма, то восень,
Вось і год яшчэ адзін прайшоў.
Ты чаму, каханы, дзесьці затрымаўся,
Да мяне сцяжынку не знайшоў.
Думаю, чакаю, поглядам шукаю,
Ты ж у сны прыходзіш па начах.
Мне б цябе ўбачыць наяву сустрэцца,
Утапіцца ў тваіх вачах.
Год ідзе за годам, сталасць на парозе,
З адзінотай я цяпер «на ты»,
А шляхі-сцяжынкі, дзе б знайшла я долю,
Да мяне і зноў не прывялі.