Вершы па беларускі

Без назвы

.

Люблю цябе, вясна

Люблю цябе, вясна,

Твой звонкі зорны шлях,

Калі з палёў снягі

Халодныя прагнаўшы,

Прыходзіш ты да нас

Пад спевы жаўрукоў,

Адказ ад трону

З рук зімы прыняўшы.

Люблю, калі

Расквеціш ты сады:

Нявестамі стаяць

Чаромхі, вішні,

Красуе абрыкос,

Нібыта франт,

І яблыні ў чаргу

За фарбай выйшлі.

А потым забуяе,

Паплыве

Мядовы водар

Над зацвіўшым садам,

І ўпляцецца ў гукі

Песня пчол

І гоман птушак-

Усё зліецца разам.

Прыродв абуджаецца

Наўкол,

І часу вольнага амаль

Не застаецца…

Падсохне глеба-

І пісаць радкі

Ужо лапатай,

Не пяром, прыдзецца.