Яшчэ сняжок пад ёлкаю бялее,
Праталіны пад сподкамі вады,
А на мясцінах, што святлу адкрыты,
Блакітныя пралескі расцвілі.
А потым кураслеп раскрыў пялёсткі,
Вясенні лес засыпаў белізной,
І медуніца гэткай прыгажуняй
У люстэрка лужыны любуецца сабой.
І сон-трава, пушыстая красуня,
Насустрач сонцу вочкі падняла,
Звіняць званкі, што першая вясною
Яна чароўнай кветкай расцвіла.
Жаўцеюць коцікі на лозавых галінках,
Іх залацісты бляск здалёк відаць.
І хараство наўкол стаіць такое,
Што нават вочы нельга адарваць.
То красавік расквеціўся вясною,
А потым у пену ўбярэцца май
І прынясе нам ландышы, чаромху,
Зялёны колер запалоніць край.