Вершы па беларускі

Кацярынка

Кацярынка, Кацярынка,

Мая любая дзяўчынка,

Тварык хітра ззяе.

Паглядзіць наўкол пытліва,

Хуценька сарве сунічку

Кіне ў рот, ды за шчаку схавае.

Дзе сунічка? Ой, бабуля,

Ты не даглядзела.

Тут вось Капа прабягала,

Пэўна, яе з" ела.