Вершы па беларускі

Мае блуканні па жыцці

Ручайком у траве нябачным

Я цяку па рацэ жыцця.

Адзінокаю зоркай блукаю

У далёкім сузор" і Стральца.

І лістком, адарваўшымся з клёна,

Мокну ў лужы халоднай вады,

А жыццё мне ў вочы смяецца:

- Ты патрапіла зноў не туды.

Я за ветрыкам удалеч нясуся,

Ён схаваецца ў гушчы лясоў

- Дзе вы, людзі, - крычу,- памажыце!

Голас тухне ў хары галасоў.

Птушкай у неба ірвуся падняцца,

Ды адразу ж зламаю крыло,

А жыццё мне: - Не трэба здавацца,

Трэба біцца, што б там ні было!