Вершы па беларускі

Бацькоўскі парог

Крылом ахіналі ў небе аблокі,

Мільгалі слупы верставыя дарог,

Ды толькі заўсёды, дзе б я не бывала,

Чакаў мяне дома бацькоўскі парог.

Сляды маіх ног на сцяжынках дзяцінства

Згубіліся тут сярод росных лугоў.

Я дўуга па гэтаму свету блукала,

А сёння сюды я вярнулася зноў.

Гады праляцелі бы ветрык — гарэза,

Сняжком на мае валасы прыляглі,

Адбіткамі часу, імхом пасівелым

На родную хату даўнінай ляглі.

Ды толькі, калі адчыніла я браму,

Змахнула пылінкі ад дальніх дарог,

Сустрэў мяне пахам жытнёвага хлеба

Адзіны мой родны, бацькоўскі парог.