Чыстая, прастая мтчына малітва,
Голас яе цягнецца да неба:
- Памажы дачушцы, дай ёй мае сілы,
Для сябе нічога мне не трэба.
Дай ёй крыху шчасця, не дай маёй долі,
Бо ты бачыў мой гаротны лёс:
Як жыла адна я, як дзяцей расціла,
Сонейка не бачыла ад слёз.
Сыну дай цярпення, мужнасці і волі,
І здаро"ўя маім дзеткам дай.
Прашу цябе, Божа, прашу цябе Светлы,
Па жыцці крывінак падтрымай.
Чыстыя, прастыя помыслы матулі:
Усе дзецям, а сабе не трэба.
Так было і будзе: праз гады і вечнасць
Голас нашых маці б"ецца ў неба.