Мой давер да цябе
Быў бязмежным,
Толькі ж здрада
Яго распяла
І дабіла
Цынічным здзіўленнем:
-Ці ж прасіў я цябе,
Каб кахала?!…
Я кахаю цябе, я кахаю
На нябесным стале
Зоркі-свечкі гараць,
Не акінуць прастору вачыма.
Што ў бяздонні ў тым,
То няведама нам,
Разглядзець, уявіць немагчыма.
На стале-
Асабістая справа мая,
І пакуль яе хтосьці чытае,
Распасцёр нада мной
Свае крылы анёл,
На зямлі мяне гэтай трымае.
Ты ж жывеш дзесьці там,
У паралельных мірах,
Ноч абрусам ухутала неба.
Я табе дасылаю
Сваёй зоркі святло,
Без цябе мне нічога не трэба.
І пакуль мая зорка
Яшчэ крыху гарыць,
І пакуль я па свету блукаю,
Ты жывеш у маім сэрцы,
У думках маіх.
Я кахаю цябе, я кахаю...