Вершы па беларускі

Ноч пайшла адпачываць

Зноў ноч пайшла адпачываць,

А сонейка з усходу ўстала,

Сабрала промні ў чаўнок,

Нябёсы золатам заткала.

Праменьчык кінула ў акно,

У твар мяне пацалавала

І канапушкі на шчаках.

Рыжынкамі намалявала.