Над заціхаючым самотным лесам,
Над шапаткой балотнай асакой
Плыве туман кудысьці шэрай чапляй
У абдымку з соннай ціхаю ракой.
Ідзём няспешна па лясной сцяжынцы,
А потым завярнулі ў глухамань,
Глядзім-апёнкі на ствале бярозы
Нібы дзівосная якаясць здань.
Нарэзалі мы шляпак поўны кошык,
І вось камель рагацінай глядзіць.
Ды што да гэтага былой красуні…
Яна даўно ўжо бервяном ляжыць.