Вершы па беларускі

Пад Новы год

Воўчаю зграяй уначы

Выюць вятры за сцяною.

Снежань. Ідзе Новы год,

Лепшае свята зімою.

Зоркі на небе зіхцяць,

Поўня ў аблокі нырае,

Стукае ў дзверы мароз,

Нібы кагосьці гукае.

Дровы ў печы трашчаць,

Пырскаюць ў комін іскрынкі,

А пад святочным уборам

Плачуць смалою ялінкі.