Плыве туман над рэчкай і над полем,
Да вёскі падступае пакрысе,
Узяўшы самы ёмкі стары кошык,
Бягу ў лес па ранішняй расе.
То правы чаравік ляціць уперад,
То абганяе левы чаравік,
Ды вось з-пад ёлкі нібы выглядае
Цёмнагаловы, шляпны баравік.
А там-другі і трэці, і чацвёрты,
І кошык поўны з горкаю-вярхом,
Ды толькі бачу: хтосьці прытаіўся
Пад дываном-зялёненькім імхом.
Зноў грыб! О, Божухна, які ж калючы!
То ж вожык прыхапіў тут баравік…
Пакуль хацела я зрабіць з ім «сэлфі»,
Ён, хітранькі, кудысьці ціха знік.