Паклон табе, зямля мая,
За тое, што мяне расціла,
Што свае росныя лугі
Ты мне, як абрусы, сцяліла.
Паіла водарам лясоў
І чыстаю вадой крынічнай,
І на спатканне за сяло
Гармонікай гукала зычнай.
Паклон за спевы жаўрукоў
І хлеб жытнёвы з пахам мяты,
Паклон, што за сваю любоў
Ты не чакала маёй платы.
Паклон за бусла, што прынёс
Мне вераснёўскім ранкам сына.
Малюся за цябе, зямля,
Мая цудоўная радзіма.