Бліскавіца-маланка
Над зямлёй праляцела,
Заліла наваколле
Незвычайным святлом,
Зазірнула ў вокны,
Грукатнула ў дзверы,
Чырканула па сценах
Іскрыстым пяром.
Бліскавіца-маланка
Па сэрцу жахнула:
Дом стаіць адзінока
Ўжо колькі гадоў,
Ні бацькоў, ні суседзяў,
У садку запусценне.
Двор адкрыты для балю
Шалёных вятроў.
Знікла вёсачка родная,
Проста адмерла.
І Чарнобля не трэба,
Дапамог ёй прагрэс.
У святле бліскавіцы
Снуюць самазвалы-
Гэта валяць без жалю
Векавы стары лес.