Шукаю я папраць-кветку старанна,
А з ёю-каханне і лёс
У лесе старым, дзе дубы векавыя
Трымаюць аблокі нябёс.
Блукаю па сцежках, гукаю, пытаю,
Дзе скарб той, што кветкай цвіце,
А лес мне спагадліва шэпча лістотай:
-Тут кветкі такой не расце.
Няма такой кветкі наогул у прыродзе,
А шчасце ты знойдзеш, павер,
На зорнай паляне, дзе вогнішча паляць,
І здарыцца гэта цяпер.