Вершы па беларускі

Толькі час расстаўляе кропкі

Толькі час расстаўляе кропкі…

Пэўна, многа гадоў міне,

Пакуль ты ў сваіх снах аднойчы

Зноў сустрэнеш, убачыш мяне.

Потым будзеш мне штосьці тлумачыць,

Шкадаваць, што калісьці прапаў,

А я буду хлусіць, быццам рада,

Што ты лёсам маім не стаў…