Змянілася сонейка
Дожджыкам нудным,
Сячэ па лістоце,
Па дрэвах сячэ,
Нібы развітальнай
Слязінкаю лета
За кропляю кропля
З аблокаў цячэ.
І шэрае неба
Глядзіць не ласкава
Жаўцее пакрыху
Бярозавы гай,
Лістотаю восень
Нам шле тэлеграмы:
- Я зноў у дарозе!
Народ, сустракай!…