Красавіцкі сняжок на дварэ,
Выглядаюць з-пад снега пралескі,
Ноччу цісне мароз, днём мяце,
А ўжо ж зелянелі ўзлескі.
На вачах замірае жыццё,
Змерзлі кветкі, здранцвелі лісточкі,
Залацістыя коцікі лоз
Пашарэлі, вісяць, бы клубочкі.
Бела-шэрымі сталі палі,
Навяваюць самоту і скруху,
У папырышках застыў клей лядком,
У жылах дрэў сок спыніўся ў руху.
Ну ні як не адступіць зіма
За ўладу з упартасцю б" ецца,
І тужліва глядзіць гаспадар,
Бо душою да працы ён рвецца.