Я чакаю цябе, вясна,
Усё мацней і мацней з кожным годам
Я нібы нараджаюся зноў,
Маладзею з тваім прыходам.
І так мару, мая вясна,
У палоне тваім апынуцца,
І каб зноў у юнацтва сваё
Хоць разок на хвілінку вярнуцца.
Ў каб зноў у квітнеючы сад
Ты мяне запрасіў на спатканне
І каб зноў, як тады, майскім днём
Ты сказаў пра сваё мне каханне.
Маладосці маёй вясна,
Твой палон мне дарыў асалоду.
Успаміны, дзе мёд і палын
Я чакаю твайго прыходу.