Вершы па беларускі

Пішацца мне лепш

Ужо лістота гэта не ўваскрэсне,

Апошні ліст зрывае вецер з дрэў.

Пад дождж халоды, сіплы, не ўтульны

Мне восень пасылае свой напеў.

Там чуцен развітальны адгалосак

Ад кліна жураўлінага здаля,

Там плачуць шэра — сізыя аблокі

І чорная хлюпатая ралля.

А лісцік клёна, мокры і здранцвелы,

Радком кладзецца ў гэты сумны верш.

Я цяжка пражываю развітанні,

Вось пры сустрэчах пішацца мне лепш.