-Кулак!
-Крывапіўца на целе народа! -
Крычалі ў вочы дзядулі.
А дзядзьку Пятру, што сцвярджаў:
-Не кулак я! -
Пад сэрца паслалі дзве кулі.
А скарб, што нажыты быў потам, крывёю,
Забралі, у воласць павезлі,
Сям" ю ж без адзення на моцным марозе
Гадзіну трымалі, каб змерзлі.
А потым-вагон і дарога ў месяц,
Тайга, праца цяжкая, здзекі.
Кавалачак хлеба, пахлёбка-смуродка
І хвоя, што елі, бы лекі.
Калі ж праз гады атрымалі паперу, дзе
-Выйшла памылка, -пісалі,
На могілках ссыльных, дзе родных схавалі,
Крыжы, нібы, дрэвы, стаялі.