Вершы па беларускі

Закаханы клён

Ужо апранута ў сукенку вішня,

Накінула на плечы з ружаў шалю

І белыя чароўныя пялёсткі

У кветачкі сабрала на вуалі.

Збіраецца да клёна на спатканне,

Ён восенню ў каханні ёй празнаўся,

А зараз разгубіўся, сціплы, голы,

За вугал хаты бедненькі схаваўся.

- Куды мне,-вырашыў,- да гэткай прыгажуні,

Напэўна восені патрэбна дачакацца,

І вось тады ў залатым убранні

Яшчэ раз у каханні ёй прызнацца.